Амаль 250 работнікаў “Гроднатэкстылю” могуць застацца на вуліцы
Да 20 чэрвеня прадпрыемства павінна быць ліквідавана. Яго вытворчасць перадаюць прадпрыемству “Гронітэкс”, але туды бяруць на працу толькі 52 чалавекі.
Усяго на “Гроднатэкстылі” сёння працуе 300 чалавек. Прадпрыемства спрабавалі рэанімаваць колькі год. У 2002 годзе яго прызналі банкрутам. Давалі льготныя крэдыты, але вынікаў не было. На сёння прадпрыемства вінаватае 9 мільярдаў рублёў, паведамляе “Народная воля”.