Амбасадары ЕС плануюць вярнуцца на наступным тыдні
Гэтую інфармацыю пацвярджаюць еўрапейскія дыпламатычныя крыніцы.
Нагадаем, што раней пра намер амбасадараў вярнуцца пасля каталіцкага Вялікадня (8 красавіка) паведаміла брусэльскае выданне EUobserver. Афіцыйныя асобы Еўрасаюза гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць.
Але, як паведамляе БелаПАН са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Еўрасаюзе, такая дамоўленасць насамрэч існуе. Такое рашэнне, нібыта, было прынята на ўзроўні амбасадараў краін ЕС у Брусэлі. Неназваны дыпламат падкрэсліў, што ў ЕС мяркуюць, быццам у адносінах з Беларуссю не варта зацыклівацца толькі на абмежавальных мерах.
Нагадаем, МЗС Беларусі пасля пашырэння санкцый ЕС заявіў, што не бачыць неабходнасці ў вяртанні еўрапейскіх амбасадараў.
Фота — "Народная Воля"