Анатоль Тозік правядзе нараду, прысвечаную юбілею Коласа і Купалы
У пятніцу ў музеі Янкі Купалы ў Мінску збярэцца рэспубліканскі аргкамітэт па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных юбілеям класікаў беларускай літаратуры.
У нарадзе возьмуць удзел намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік, а таксама намеснікі міністраў культуры, інфармацыі, замежных спраў, адукацыі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, будзе абмеркаваны ход рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа, якія летась зацвердзіў сваім указам кіраўнік дзяржавы.