Андрэй Мезін з'ехаў з хакейнай зборнай
Галкіпер нацыянальнай зборнай сёння не выйшаў на трэніроўку.
Паведамляецца, што ён сабраў рэчы і з'ехаў са зборнай. Галоўны трэнер каманды Кары Хейкіля ў каментары "Прессболу" сказаў, што Мезін не размаўляў з ім на гэты конт. На думку Хейкіля, брамніка не задаволіла яго гульня і роля ў камандзе.
Кіраўнік беларускай федэрацыі хакею Яўген Ворсін у гутарцы з Еўрарадыё адзначыў:
"Галоўны трэнер паінфармаваў, што Мезін прыняў такое рашэнне. Можа, гэта псіхалагічны стан, што ён думае, быццам не можа дапамагчы, і прыняў такое рашэнне... "
Па словах Кары Хейкіля, каманда цяпер зробіць стаўку на Віталя Коваля.
Фота — interfax.by, daylife.com