Андрэй Саннікаў згодны на перамовы з Лукашэнкам наконт перадачы ўлады
Пра гэта ён паведаміў сёння жонцы Ірыне Халіп.
Палітвязень затэлефанаваў дадому з Наваполацкай калоніі. Па звестках "Хартыі'97", ён пракаментаваў ўчорашнюю ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі наконт круглага стала з апазіцыяй.
Па словах Саннікава, акрамя ўмоваў капітуляцыі абмяркоўваць з беларускім кіраўніком няма чаго. На думку палітвязня, Лукашэнка будзе вымушаны капітуляваць да канца года. Але пакуль што ў яго ёсць выбар, як менавіта сысці.
Нагадаем, па "справе 19 снежня" Саннікава асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.