Апазіцыянера з Магілёва выклікалі ў аддзел па барацьбе з кантрабандай
Як даведалася Еўрарадыё з размовы самім Алесем Сілковым, пра кантрабанду размова не вялася.
Алесь Сілкоў: «Я ўпершыню зразумеў што такое правакацыя. Калі я туды прыйшоў, мне прад’явілі фотаздымак нейкага грамадзяніна Польшчы, які быў затрыманы на мяжы ў Берасці. Нібыта ў яго ў ноўтбуку знайшлі нейкія праекты і пазначанае маё прозвішча і прозвішчы двух маіх сяброў. Пытанні датычыліся праектнай дзейнасці і мне давялося скарыстацца маім правам на маўчанне. Самае дзіўнае, што гэтага паляка я нават не бачыў ніколі. І не ўяўляю як у яго могуць быць нібыта мае праекты, якіх я ніколі не пісаў».
Алесь Сілкоў лічыць, што гэтая правакацыя магла быць спробай запалохаць яго і не ўпэўнены, ці не будуць мець памежнікі да яго прэтэнзіі ў далейшым.