Аргкамітэт вырашыў, што паўторны з’езд БСДП (Г) будзе ў траўні
Пасяджэнне аргкамітэта сацыял-дэмакратаў Грамады прайшло ў нядзелю, 17 красіавка. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі.
Маслоўскі: "У гэты камітэт кожная вобласць дэлегавала па тры сваіх прадстаўнікі. Мы абмяркоўвалі толькі пытанне з’езда. Ён пройдзе ў горадзе Мінску 15 траўня. Былі прызначаныя квоты прадстаўніцтва ад кожнай вобласці. На пасяджэнні была прынятая таксама адмысловая заява да Міністэрства юстыцыі.
Па словах Маслоўскага, усё было зроблена строга ў адпаведнасці са Статутам партыі ды патрабаваннямі Мінюста. Што да аргкамітэта, створанага былым старшынём Анатолем Ляўковічам, то ён атрымаў запрашэнне, але чамусьці не з'явіўся на паседжанне.
Нагадаем, на з’ездзе ўвосень 2010 года на старшыню БСДП (Грамада) абралі Анатоля Сідарэвіча. Маслоўскі застаўся першым намеснікам старшыні. Анатоль Ляўковіч не балатаваўся, затое напісаў скаргу ў Міністэрства юстыцыі на няправільную падрыхтоўку з’езда. Мінюст з ёю пагадзіўся і абавязаў партыю правесці паўторны з’езд.