Арцёма Шаркова вазілі на допыт па невядомай крымінальнай справе

Кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы “За аўто” Арцём Шаркоў быў галоўным арганізатарам чарговай акцыі “Стоп бензін”. Аўтамабілісты збіраліся пратэставаць супраць рэзкага падвышэння коштаў на паліва

У міліцыі Шаркова дапытвалі ў якасці сведкі па нейкай крымінальнай справе з падробленымі расійскімі рублямі. Допыт доўжыўся роўна да таго часу, пакуль не скончылася акцыя “Стоп бензін”. Блізу 21.00 Арцёма Шаркова адпусцілі, пра гэта ён паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Ён не мае пакуль дакладнай інфармацыі наконт затрыманняў удзельнікаў акцыі. Вядома, што некаторых спынялі супрацоўнікі ДАІ, правяралі дакументы і выпісвалі штрафы, напрыклад, за карыстанне мабільнікам у часе руху.
Заўтра аўтааматары будуць абмяркоўваць, што рабіць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі