Астравецкую АЭС будуць ахоўваць 400 байцоў унутраных войскаў
Да 2017-2018 гадоў сфармуюць новую вайсковую частку ўнутраных войскаў.
Як інфармуе БЕЛТА, у яе будуць набіраць кантрактнікаў-добраахвотнікаў. Яны папярэдне пройдуць стажыроўку ў Расіі. Для часткі адмыслова пабудуюць гарадок каля АЭС.