Аўстралію назвалі краінай з найлепшай якасцю жыцця
Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Для вызначэння рэйтынга Аўстраліі ўлічваліся такія крытэрыі, як працягласць жыцця (прыблізна 82 гады), прыбыткі, бяспека, узровень беспрацоўя (ён ніжэйшы за 5%) ды інш.
Як адзначае РІА "Новости", Аўстралія — адзіная краіна "групы дзесяці", якая здолела пазбегнуць рэцэсіі ў 2009 годзе. У той час, калі краінам Еўропы даводзіцца мірыцца з жорсткімі мерамі эканоміі, Аўстралія можа адной з першых сярод вядучых краін перамагчы наступствы сусветнага эканамічнага крызісу.
Фота — bymedia.net