Аўтамабілісты абвясцілі акцыю “Стоп бензін” бестэрміновай

Шаркоў: “Акцыя сапраўды на сёння з’яўляецца бестэрміновай, без ніякіх датаў. І асноўная мэта нашай акцыі -дасягненне нашых патрабаванняў. Гэта значыць, каб нам прадаставілі калькуляцыю фармавання квот і выкананне іншых патрабаванняў, якія былі высунутыя ўмежах нашага звароту да прэзідэнта”.


Еўрарадыё: Акцыі аўтамабілістаў маюць уплыў на улады, ці тыя застаюцца глухімі?


Шаркоў:Глухімі яны не застаюцца, нас чуюць, нас ведаюць і звяртаюць увагу. Але, з іншага боку, якая рэакцыя… Тут трэба працаваць”.

 
Еўрарадыё: На тваю думку, калі адбудзецца чарговае павышэнне коштаў на паліва?


Шаркоў: “Магчыма, што гэта будзе і на гэтым тыдні. Людзі чакаюць павышэнняў са дня на дзень, але канкрэтную дату сказаць складана. Можа, чакаецца зніжэнне актыўнасці грамадзян, калі людзі пачнуць раз'язджацца на адпачыныкі і г.д.”.


Еўрарадыё: Кампанія “За Аўто” закліча аўтамабілістаў да ўдзелу ў акцыі?


Шаркоў: “Акцыя, вядома ж, будзе ў першы дзень павышэння коштаў. Як толькі на запраўках зменяцца цэтлікі – тут жа будзе ладзіцца акцыя”.

Фота: gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі