Аўтамабільная акцыя адбудзецца без кампаніі "За аўто"

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што ў Мінску акцыя распачнецца ад 19.00. Аўтамабілісты будуць рухацца па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Сурганава да ГУМа.

Нагадаем, што сёння кошты на бензін выраслі ў сярэднім на 3%. Супраць павышэння і плануюць пратэставаць аўтааматары. Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "За аўто" Арцём Шаркоў паведаміў Еўрарадыё, што яны ў арганізацыі акцыі не ўдзельнічаюць:

Шаркоў: "Інфармацыя сапраўды такога кшталту распаўсюджваецца. І некаторыя аўтамабілісты маюць намер выехаць на гэтыя акцыі. Але гэта ўсё робіцца не цэнтралізавана, а на ўзроўні самаарганізацыі нейкай. А мы са свайго боку інфармацыю такога кшталту не распаўсюджваем і аб гэтым не кажам".

Установа "За аўто", па словах Шаркова, зараз працуе над прапановамі для Савета міністраў наконт коштаў на паліва. Дамоўленасць пра гэта была дасягнутая на круглым стале напрыканцы жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі