Азаранка, Мартынаў і Герасіменя — найлепшыя спартсмены 2012 года

"Прессбол" вызначыў лепшым спартсменам сярод мужчын стралка 44-гадовага Сяргея Мартынава. На Алімпіядзе ў Лондане ён заваяваў "золата" ў стральбе з дробнакалібернай вінтоўкі на дыстанцыі 50 метраў. На другім месцы — тэнісіст Максім Мірны (у Лондане ён разам з Вікторыяй Азаранка заваяваў "золата" ў змяшаным разрадзе), на трэцім — гандбаліст Сяргей Рутэнка.

Сярод жанчын пераможцу гэтае выданне вызначыць не змагло, бо аднолькавую колькасць балаў набралі тэнісістка, першая ракетка свету, алімпійская чэмпіёнка 23-гадовая Вікторыя Азаранка і плыўчыха, уладальніца двух срэбраных медалёў Алімпіяды ў Лондане 26-гадовая Аляксандра Герасіменя. На трэцім месцы — біятланістка Дар'я Домрачава.

А вось "Спортивная панорама" вызначыла тройку лепшых спартсменаў краіны. У яе ўвайшлі Вікторыя Азаранка, Сяргей Мартынаў і Аляксандра Герасіменя.

Фота — daylife.com, belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі