Азаранка прайграла Уільямс у фінале мадрыдскага турніра

Сустрэча Вікторыі Азаранкі (1) і Серэны Уільямс (9) доўжылася 62 хвіліны, перадае БелаПАН. У амерыканкі тытул у Мадрыдзе стаў 41-м у кар’еры, а ў Азаранкі 12 тытулаў і 10 выхадаў у фінал. У гэтым сезоне Вікторыя правяла 37 сустрэчаў і атрымала 34 перамогі. Спартсменка выйграла чатыры турніры (у Сіднеі, Дохе, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі).

Год таму Азаранка таксама дайшла да фіналу спаборніцтваў у Мадрыдзе, у якім саступіла чэшцы Петры Квітавай.

Фота: bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі