Бастунец: Замежнае фінансаванне СМІ "абрэзалі" гадоў 10 таму

Намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Андрэй Бастунец адзначае, што гэтае фінасаванне было абрэзанае яшчэ некалькі гадоў таму. Тады выйшаў дэкрэт аб замежнай бязвыплатнай дапамозе. Яе было дазволена адказваць толькі з дазволу Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Таксама, кажа Бастунец, гэтае фінансаванне абрэзанае Законам аб сродках масавай інфармацыі. Дык пра што тады казаў Лукашэнка?

Бастунец: “Відаць, гаворка ідзе пра нейкія іншыя магчымасці. Гэта ўжо неаднаразова гучала ў дачыненні да палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў, зараз і да сродкаў масавай інфармацыі. Магчыма, гэта звязана з тымі сумамі, якія агалошваюцца заходнімі структурамі — пра памеры дапамогі, якая будзе аказвацца беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ. І тыя лічбы, відаць, і выклікалі такую рэакцыю”.

Эксперт адзначае, што значная частка гэтай дапамогі пойдзе да, уласна кажучы, небеларускіх медыяў — у першую чаргу, да тэлеканала “Белсат”, Радыё "Рацыя”, Еўрарадыё. Яшчэ частка гэтых сродкаў пойдзе на семінары і адукацыйныя праграмы. У той жа час, кажа Бастунец, вылучаюцца вялікія грошы з бюджэту на падтрымку дзяржаўных СМІ.

Бастунец: “З аднаго боку, адсякаюць замежныя крыніцы фінансаваня і з другога боку – унутраныя, бо частка з іх не можа распаўсюджвацца праз дзяржаўныя сродкі распаўсюду. І ў той жа час у гэтым годзе вельмі вялікія грошы выдаюцца (больш за 50 мільёнаў еўра прызначаныя) на падтрымку дзяржаўных СМІ. Калі адбываецца крызіс, дык лепш бы дзяржава думала не аб тым,  як абмежаваць замежныя інвестыцыі, а як скараціць тыя выдаткі на прапагандысцкія рэсурсы ўнутры краіны”.

На думку Бастунца, СМІ ўжо даўно існуюць у рэжыме абмежаванняў. І гэта тычыцца не столькі фінансавання, колькі доступу да самой інфармацыі, абмежавання да права выказваць свае думкі. Як пырклад, ён згадвае падзеі пасял выбуху ў мінскім метро. Як толькі гучала версія, непрыемная ўладзе, адразу пачыналіся папярэжваніі СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі