БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў! (відэа галоў)
У Венгрыі барысаўчане выйгралі другі матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда ў "Дэбрэцэна" з лікам 2:0.
Галы на рахунку Дзмітрыя Мазалеўскага (25-я хвіліна) і Аляксандра Валадзько (59-я). Адзначым, што ад 57-й хвіліны гаспадары поля гулялі ў меншасці — пасля другой жоўтай карткі быў выдалены Ніколаў.
БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гарбуноў, Палякоў, Радзькоў, Сіміч, Бардачоў, Бага (Юрэвіч, 46), Глеб, Аляхновіч, Валадзько (Рудзік, 84), Радзівонаў (Паўлаў, 64), Мазалеўскі. Рэнан Брэсан так і застаўся ў запасе.
Нагадаем, у першым матчы была зафіксаваная нічыя 1:1.
Такім чынам, у наступным раўндзе каманда Віктара Ганчарэнкі пазмагаецца за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Лёсаванне адбудзецца ў пятніцу, 10 жніўня.
Фота — fcbate.by