Беларусь плануе ўступіць у Балонскі працэс у наступным годзе

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандар Жук.

"У нашай краіне ёсць усе ўмовы для таго, каб нам дазволілі ўступленне: у нас двухступеневая вышэйшая адукацыя, мы актыўна распрацоўваем і да 2012 году завершым стварэнне дадатку да дыплому еўрапейскага ўзору, у краіне таксама створана якасная сістэма вышэйшай адукацыі, якая пацвярджаецца атрыманнем ВНУ сэртыфікатаў якасці", — патлумачыў Жук.

На думку Жука, уступленне ў Балонскі працэс дапаможа Беларусі прыцягнуць у краіну яшчэ больш замежных студэнтаў, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі