Беларусь спрабуе зацікавіць Паўднёвую Карэю будаўніцтвам астравецкай АЭС

Наталля Жылевіч у інтэрв’ю карэйскай газеце Korea JoongAng Daily так пракаментавала магчымы ўдзел карэйцаў у будаўніцтве беларускай АЭС: “Перамовы не скончыліся поспехам. Але я спадзяюся, што Карэя стане больш зацікаўленай, калі мы пачнем будаўніцтва наступных блокаў”.

Нагадаем, у канцы 2011 года Беларусь дамовілася з Расіяй на атрыманне крэдыта памерам 10 мільярдаў долараў для будаўніцтва АЭС. Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, другі — яшчэ праз год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі