Беларус справакаваў ў Польшчы вялікую аварыю (фота)
2 траўня ў Беластоцкім ваяводстве Польшчы адбылося сутыкненне чатырох грузавікоў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, вінаватым стаў кіроўца-беларус, паведамляе сайт беластоцкай паліцыі. 60-гадовы мужчына з невядомых прычынаў заехаў у заднюю частку грузавіка МAN, які стаяў на светлафоры. У выніку ўдара яшчэ два аўтамабілі атрымалі пашкоджанні.
Аўтамабіль беларуса згарэў, а сам мужчына трапіў у шпіталь.