Беларусь у 2012 годзе чакае каля 4 млрд долараў замежных інвестыцый
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас на сумесным паседжанні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Па словах чыноўніка, якія перадае БЕЛТА, у 2011 годзе агульны аб'ём прамых замежных інвестыцый у Беларусь складзе каля 4 млрд долараў. З іх 2,5 млрд долараў паступяць ад продажу кантрольнага дзяржпакета акцый "Белтрансгазу". Па словах віцэ-прэм'ера, за першыя 9 месяцаў года аб'ём замежных інвестыцый у Беларусь склаў каля 1 млрд 300 млн долараў.
Цікавасць замежных фундатараў палягае пераважна ў невытворчай сферы.