Беларусаў пусцяць у Ірландыю па брытанскіх візах
Ад 1 ліпеня спрошчаны парадак уезду грамадзян Беларусі ў Ірландыю.
Гэта робіцца ў межах пілотнага праекта ірландскага ўрада. Яго будуць ажыццяўляць часова, мяркуецца, што да канца кастрычніка 2012 года. Змены тычацца беларусаў, якія маюць сапраўдныя брытанскія звычайныя візы (general visas). Гэту катэгорыю грамадзян будуць пускаць у Ірландыю цягам усяго тэрміну дзеяння брытанскіх віз. У “зялёную краіну” можна будзе прыехаць не болей чым на 90 дзён цягам года ці да заканчэння тэрміну дзеяння брытанскай візы.
Тэрмін перабывання замежнікаў у агульнай брытанска-ірландскай турыстычнай прасторы не павінен перавышаць 180 дзён на год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС.