Беларускае фота пакажуць чэхам (фота)

На адкрыццё прыехалі з Беларусі адна з арганізатарак праекту Юлія Дарашкевіч і лаўрэат гран-пры апошняга конкурсу Аляксандр Васюковіч. У першы дзень на мерапрыемства прыйшло больш за сто чэхаў, не абыякавых да падзеяў у Беларусі. Сярод наведнікаў пераважала моладзь. Фотаздымкі выклікалі ў прысутных вялікую цікавасць.

За некалькі гадзін да адкрыцця брненская філія Amnesty International правяла акцыю “Плюшавы дэсант для Беларусі”. Падчас яе кожны ахвотны мог прынесці мядзведзіка ды, начапіўшы яму стужку са сваім імем, аддаць арганізатарам, каб тыя адаслалі яго ў Беларусь. Таксама збіраліся подпісы за вызваленне Алеся Бяляцкага, якому 25 верасня якраз споўнілася 50 гадоў.

Выстава працягнецца ў Брно ў Доме паноў з Кунштата (вуліца Дамініканская, 9) да 7 кастрычніка. Наведаць яе можна штодня з 10 да 18 гадзін. Уваход вольны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі