Беларуская федэрацыя футбола атрымае 230 квіткоў на Еўра-2012

Вось што распавёў Еўрарадыё дырэктар “АБФФ-путешествие” Аляксей Іваноў: “На федэрацыю далі на ўвесь чэмпіянат квоту ў 230 квіткоў. Але гэта нават спецыялістам, трэнерскаму складу не хопіць. Пра балельшчыкаў асобная гаворка. На фінал і паўфіналы будзе прыкладна па 4-6 квіткоў”.

Адзначым, што заўзятары зборных, якія трапілі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы (ён пройдзе ва Украіне і Польшчы), атрымаюць не менш за 6 тысяч квіткоў на кожны матч сваёй каманды ў групавым этапе. У чвэрцьфіналах і паўфіналах гэтая лічба складзе 5 тысяч квіткоў, а ў паўфінале — 9 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі