Беларуская раварыстка Паліна Жук памерла ў лякарні

Пра смерць велагоншчыцы паведамля тульскі сайт "Слабада". Нагадаем, што трагедыя адбылася ў аўторак на міжнародных спаборніцтвах "Вялікі прыз Тулы". 20-гадовая беларуская раварыстка разбілася падчас гонкі кейрын, якая праходзіла на высокай хуткасці. Удар быў настолькі моцным, што шлем спартоўкі раскалоўся.

У той жа дзень лідарку зборнай Беларусі па веласпорце даставілі ў рэанімацыю лякарні хуткай медычнай дапамогі. Лекары зрабілі аперацыю, аднак яна не дапамагла.Апошнія суткі дзяўчына была ў коме.

Фота — mk.tula.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі