Беларускі ўрад па-ранейшаму зацікаўлены ў крэдыце МВФ
Пра гэта прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў у пятніцу на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ Крыстаферам Джарвісам.
Урад пацвярджае зацікаўленасць ў крэдыце на суму ад 3 да 7 мільярдаў долараў, паведамляе БЕЛТА. МВФ у сваю чаргу ўхваляе захады беларускага ўраду, скіраваныя на ўніфікацыю абменных курсаў валют. На сустрэчы бакі таксама адзначылі, што цяперашняя эканамічная палітыка ўлічвае рэкамендацыі Міжнароднага валютнага фонду, выкладзеныя ў заключнай запісцы місіі па постпраграмным маніторынгу.
Прэс-рэліз МВФ па выніках чарговай місіі чакаецца ў пачатку наступнага тыдня.