Дар'я Домрачава заняла другое месца ў спрынце (відэа)

Дар'я Домрачава выйшла на дыстанцыю 7,5 км пад 47-м нумарам. Пераможцы, немцы Мірыям Геснер, яна саступіла 7,1 секунды. Трэцяе месца ў фінкі Кайсы Мякярайнен.

Астатнія беларускі не ўвайшлі нават у 30-ку.

Нагадаем, учора беларускія біятланісты ў эстафетнай гонцы 4х7,5 км занялі дзевятае месца. У суботу, 12 студзеня, пройдзе мужчынскі спрынт на 10 кіламетраў, а ў нядзелю — гонкі з масавым стартам і ў жанчын, і ў мужчын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі