Без суда маладафронтавец з Жодзіна атрымаў 25 базавых штрафу па поштце
Гарвыканкам патрабуе тэрміновую аплату напрацягу 15 сутак і не зважае на законы.
Рамана Васільева вінавацяць ў нанясенні 11 сакавіка 2011 нанёсу "Саша сыходзь" чырвоным колерам на фасад будынку "Дом быта" — у парушэнні правілаў дабраўпарадкавання населеных пунктаў.
Рашэнне не разглядалася ў судзе, пастанова вынесеная адміністрацыйнай камісіяй, што супярэчыць беларускаму заканадаўству, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Паводле пастановы, на аплату 875 тысяч рублёў адведзены тэрмін у 15 сутак. Зазвычай пры такіх штрафах тэрмін для аплаты складае год.
Пастанова даслана Раману Васільеву з гарвыканкаму звычайным лістом, які хлопец знайшоў у паштовай скрыні толькі 25 красавіка. Рашэнне было вынесена 13 красавіка з пазнакаю, што пастанова можа быць абскараджана напрацягу 10 сутак з моманту вынясення.
Маладафронтавец плянуе з дапамогаю праваабаронцаў абскарджваць незаконна вынесеныя пастановы.