Бітва падушкамі плануецца на 10 верасня
Яна прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня.
Пра бітву падушкамі паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Кім праз сацыяльную сетку Facebook. Нагадаем, што летась міліцыянты не дазволілі правесці такую акцыю. Тады праваахоўнікі затрымалі некалькі дзесяткаў магчымых удзельнікаў бітвы.
Гэтым разам арганізатары абяцаюць, што акцыя будзе легальнай. Збор удзельнікаў абвешчаны а 17-й гадзіне каля помніка ў парку Горкага.