Бізнесовец Чыж прадэманстраваў свой новы гадзіннік за $260 тысяч (фота)
Ранейшы яго гадзіннік каштаваў каля 400 тысяч долараў.
Як піша "Наша ніва", новы дарагі гадзіннік у Юрыя Чыжа заўважылі на справаздачнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола, якая прайшла 10 красавіка ў Мінску. Наколькі можна меркаваць з фотаздымкаў з мерапрыемства, гэта Patek Philippe Celestial Grand Complication. Па розных ацэнках, такі гадзіннік каштуе ад $230 000 да $280 000.
На цыферблаце гадзінніка ўладальніка мінскага "Дынама" змешчана выява ўчастка неба, бачнага з Жэневы, а таксама зорная карта, фазы і арбіта Месяца.