Blackpaperplans прадставілі свой новы альбом "In Abeyance" (аўдыё)
У эфіры Еўрарадыё мінскі пост-рок-гурт прэзентаваў песню "44957" з новага рэліза.
Музыкі Толя і Віт працуюць па-англійску, каб мець шырэйшы абсяг сваёй творчасці.
Толя: "Мы арыентуемся, хутчэй, на еўрапейскга слухача, чым на беларускага. На жаль, мы не прыжыліся ў Беларусі, бо музыка “інды” і эксперыментальная музыка не запатрабаваная ў Беларусі. Нас нават больш цэняць ва Украіне".
Музыкі адзначаюць, што ў новы альбом былі ўкладзеныя даволі неадназначныя пачуцці.
Віт: "Назва перакладаецца на расійскую як “стан няпэўнасці”. Гэты год для нас быў даволі цяжкі, былі нават думкі, што, можа, не трэба болей граць, але мы ўзялі сябе ў рукі ды скончылі альбом. Якія думкі? Думкі, што трэба быць самім сабой, трэба эксперыментаваць, спрабаваць рабіць нешта новае".
Ужо хутка гурт прадставіць увесь альбом ў стылі post-rock/electronic на Еўрарадыё.
А пакуль мы прапануем паслухаць урывак эфіра, дзе музыкі распавядаюць пра думкі і пачуцці, якія ўклалі ў гэты альбом.
Фота: http://blackpaperplanes.bandcamp.com/