Брэсцкі суд апраўдаў Змітра Шурхая за "маўклівую акцыю"
Разгляд скаргі актывіста БХД нечакана скончыўся для яго пазітыўна.
Нагадаем, што 28 чэрвеня Змітра Шурхая затрымалі перад "маўклівай акцыяй". На наступны дзень Маскоўскі раённы суд Брэста асудзяў яго на сем сутак арышту. А вось Брэсцкі абласны суд, куды звярнуўся Шурхай, нечакана задаволіў яго скаргу і адмяніў пастанову. Справу актывіста накіравалі на новы разгляд.
Сёння падчас працэсу сведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаннях, пярэчылі адзін аднаму. Не задаволіла суддзю і мноства працэсуальных памылак у рапартах і пратаколах. Усё гэта і стала падставай, каб задаволіць абскарджванне. У каментары Еўрарадыё Шурхай паведаміў, што не асабліва спадзяваўся на прысуд у сваю карысць.