Брэсцкімі ўдзельнікамі "маўклівай акцыі" зацікавілася КДБ
Юры Боўбель па тэлефоне атрымаў запрашэнне "пагутарыць наконт некаторых пытанняў"
Ён паведаміў Еўрарадыё, што сустрэчу прызначылі на панядзелак 20 чэрвеня. Падрабязнасці не ўдакладнялі, але хлопец упэўнены, што гэта звязана з яго актыўнай дзейнасцю ў інтэрнэце. Напярэдадні акцыі 15 чэрвеня ён зрабіў шмат перапостаў ВКонтакте наконт брэсцкай сустрэчы "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі"