Брэсцкія ўлады рыхтуюцца да "маўклівай акцыі" (фота)
Штотыднёвае месца збору "маўклівых рэвалюцыянераў" некалькі дзён занятае канцэртнай сцэнай.
Як кажуць у гарвыканкаме, на плошчы Леніна ідзе падрыхтоўка да канцэрту з нагоды Дня незалежнасці 3 ліпеня. Ці плануюцца 29 чэрвеня там якія-небудзь афіцыйныя мерапрыемствы, чыноўнікі не паведамляюць.
Нагадаем, што 22 чэрвеня на цэнтральнай плошчы ў Брэсце праходзіла дзіцячае веласпаборніцтва. Уваход не для ўдзельнікаў спартовай акцыі быў абмежаваны міліцыяй. Рашэнне мясцовых уладаў аб правядзенні мерапрыемства было прынятае за адзін дзень да яго, а не за 10, як тое прадугледжвае заканадаўства.
Варта дадаць, што насельніцтва Брэста загадзя ніяк не папярэджвалі пра веласпаборніцтва. З нагоды гэтых парушэнняў праваабаронца Сяргей Вакуленка складае скаргу ў вышэйшыя інстанцыі.