Будаўнікі на месцы гібелі брэстаўчанкі пафарбавалі ўсе лаўкі

“Прайсці яна хацела. Мінула агароджу, а тут якраз сценка павалілася. І яна  таксама. Толькі ўжо за агароджай. Але следства пакажа”, — сказаў адзін з будаўнікоў.

Намер бабулі прайсці на агароджаную тэрыторыю будаўнікі тлумачаць тым, што загінулай падалося: за агароджай у зоне работ сядзіць кацяня. Яны мяркуюць, што “80-гадовая бабуля магла памерці ад інфаркту, бо спалохалася”.

Між тым будаўнікі чамусьці ўзяліся фарбаваць лаўкі.  Пафарбавалі ўсе, у тым ліку і тую, на якой нібыта памёрла старая.

Нагадаем, сёння раніцай пры зносе старога дома яго фасад упаў на адгароджаную частку пешаходнай вуліцы Савецкая,  паваліўшы элементы агароджы зоны работ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі