Былога палітвязня асудзілі на 1,5 года зняволення

Суддзя Іван Грыневіч адправіў былога палітвязня ў калонію строгага рэжыму. Нагадаем, Аляксандр Малчанаў па справе Плошчы быў асуджаны на 3 гады зняволення. У верасні 2011-га яго вызвалілі, нягледзячы на тое, што прашэнне аб памілаванні ён не падпісваў. Пасля гэтага яго затрымлівалі па падазрэнні ў знявазе дзяржаўнай сімволікі, але адпусцілі.

Разам з Малчанавым жодзінскі суд вынес вырак Арцёму Ігнацікаву — 1 год 6 месяцаў з адтэрміноўкай выканання прысуду на 1 год. Ігнацікаў заявіў, што яго і Аляксандра Малчанава пераследавалі за ўдзел апошняга ў Плошчы, паведамляе Радыё Свабода.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі