Чарговы польскі фестываль скарыўся перад The Toobes
Гэтым разам мінчукі перамаглі ў аглядзе маладых гуртоў на фестывалі ў Цешанове.
Пры гэтым палову свайго выступу беларусам прыйшлося адыграць без электрычнасці, піша rzeszow.gazeta.pl
Акрамя беларусаў у конкурсе ўдзельнічала яшчэ пяць гуртоў. Пасля заканчэння выступу The Toobes па аўтографы да іх з’явілася чарга.
Фестываль у Цешанове — не першая перамога The Toobes на польскіх фэстах. Сёлета беларусы першынствавалі на VI музычным фестывалі імя Міры Кубанскай, BROWAR ROCK FESTIVAL 2012, KortoFest і "Ракавіску".