Чарговы суд па справе "19 снежня" адбудзецца 27 красавіка
Судзіць будуць яшчэ пяць удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску, якія абвінавачваюцца ў "масавых беспарадках".
Суддзя Кастрычніцкага суда Мінска Ала Булаш 27 красавіка разгледзіць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Першыя чатыры абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, а Вінаградава дадаткова вінавацяць і абразе дзяржаўных сімвалаў.