"Чарнобыльскі шлях" на Бангалор: "Нам не трэба другі Чарнобыль"
Пачаўся дазволены ўладамі мітынг, прысвечаны 25-годдзю аварыі на ЧАЭС, на мінскай плошчы Бангалор.
На падыходах да месца мітынгу праваахоўнікі абшукваюць яго ўдзельнікаў. Пляцоўка перад сцэнай, адкуль гучаць выступы, абгароджаная металічнымі канструкцыямі.
Сабралася каля 500 чалавек. Бачныя расцяжкі і транспаранты "Малады фронт", "Патрабуем гарантый бяспекі", "Астравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!","Фукусіма", Што далей?","Нам не трэба другі Чарнобыль".