"Чарнобыльскі шлях" пройдзе па сцэнары Мінгарвыканкама
Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху" прыняў рашэнне аб зборы яго ўдзельнікаў 26 красавіка ў Мінску на плошчы Бангалор, дзе адбудзецца мітынг.
Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў акцыі палітык Віктар Івашкевіч, такое рашэнне было прынята, каб не правакаваць сілавыя структуры на актыўныя дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, адзначыў Івашкевіч, супрацоўнікі праваахоўных органаў не будуць перашкаджаць праходжанню грамадзян да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай у Мінску.
Нагадаем, раней Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсця ад Акадэміі навук да Бангалор, спасылаючыся на меркаванні бяспекі.
Такім чынам, мітынг пройдзе на плошчы Бангалор а 18 гадзіне 26 красавіка.