Дэпартамент фінансавых расследаванняў дапытаў сябра “Вясны”
Алену Лапцёнак выклікалі туды ў якасці сведкі па справе Бяляцкага.
Жанчына паведаміла "Свабодзе", што допыт правёў следчы Данііл Пазняк. Шмат пытанняў датычыліся менавіта Алены Лапцёнак, а не крымінальнай справы, узбуджанай супраць кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.
Нагадаем, што Бяляцкага вінавацяць у нясплаце падаткаў. Яму пагражае сем гадоў турмы.