Доля замежнага капіталу ў беларускіх банках зменшылася
Доля замежнага капіталу ў статутных фондах беларускіх банкаў скарачаецца. Пра гэта 20 красавіка паведамілі ў Нацбанку Беларусі.
Паводле звестак на 1 красавіка, доля замежнага капіталу ў статутных фондах беларускіх банкаў — 24,2%, у той час як на 1 красавіка 2010 года яна складала 27,5%. Наўпроставыя ўклады ў статутныя фонды, унесеныя замежнымі інвестарамі, на пачатак 2011 года складалі каля $950 млн.
У Нацбанку адзначаюць, што ў 26 з 31 банка краіны прысутнічае замежны капітал. У 23 яго ўдзельная вага — больш за 50%, у тым ліку ў 9 банках — 100%, перадае ІА REGNUM.