Домрачава заняла пятае месца ў гонцы з масавым стартам на 12,5 кіламетраў
На чатырох агнявых рубяжах яна зрабіла пяць промахаў.
Гэтыя памылкі і перашкодзілі ёй пазмагацца за медалі. Гонку выйграла нарвежка Тура Бергер. Традыцыйная саперніца Домрачавай немка Магдалена Нойнер паказала толькі 11 вынік.
Такім чынам, на чэмпіянаце свету на рахунку беларускіх біятланістаў два медалі Дар'і Домрачавай — "золата" ў гонцы пераследу і "срэбра" ў спрынце. Беларусь па выніках першынства дзеліць 4-5 месцы са Славеніяй, першае месца ў Нарвегіі.
Фота — champ.by