Drum Ecstasy паспрабуюць спадабацца фэнам Мэрыліна Мэнсана

Drum Ecstasy выступяць на “разагрэве” у Мэрыліна Мэнсана. Пра гэта паведамляе Ultra-Music, спасылаючыся на арганізатараў канцэрту. Па словах Філіпа Чмыра, беларускія бубначы не падавалі ніякіх заявак на ўдзел у шоў, а проста пагадзіліся на прапанову арганізатараў. Тым больш, што кампрэсія гуку на запісах Мэнсана стала прадметам вывучэння і нават пераймання для Drum Ecstasy, калі музыкі працавалі над альбомам 2004 года. Філіп кажа, што сэт бубначоў працягнецца 30 хвілін. Падчас яго музыкі выканаюць творы, якія мусяць быць добра ўспрынятымі аўдыторыяй Мэнсана. Канцэрт шок-рокера адбудзецца 21 снежня ў Палацы спорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі