“Дынама-Шыннік” на 6-м месцы ў Заходняй канферэнцыі
Бабруйскі клуб 8 сакавіка абыграў у сябе дома “Сярэбраных ільвоў” з Санкт-Пецярбурга ў заключным матчы чэмпіянату МХЛ — 5:3.
У першым раундзе плэй-оф “Дынама-Шыннік” згуляе або з чарапавецкім “Алмазам”, або з піцерскім СКА-1946, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, што бабруйчане датэрмінова заваявалі сабе пуцёўку ў плэй-оф 7 сакавіка пасля перамогі над “Сярэбранымі ільвамі” ў перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату. Такім чынам, упершыню за тры сезоны выступаў беларусаў у МХЛ наша краіна будзе прадстаўленая ў плэй-оф.
Іншы прадстаўнік Беларусі, мінскае “Юнацтва” не здолела сысці з апошняга месца ў Заходняй канферэнцыі, саступіўшы ў заключным паядынку яраслаўскаму “Лакаматыву”.