Дзе патусіць на выхадных 26-28 красавіка, раіць Ян Максімовіч

130425_malina_afi6a.mp3

Вакаліста гурта Yellow Brick Road Яна Максімовіча вельмі складана злавіць: удзень ён працуе, а ўвечары тусуецца паўсюль, дзе толькі можна. У рэдакцыю “Еўрарадыё” музыка прыязджае з акуратна запісаным у штодзённік раскладам на выходныя. Яшчэ да ўключэння мікрафона ён папярэджвае, што агучыць толькі тое, куды сам збіраецца, але раіць па магчымасці не прапускаць і іншых мерапрыемстваў.

Раіць схадзіць

Ніколі не пойдзе

Кіно

Уладары Салема (Lords of Salem)

Фільм жахаў ад амерыканскага музыкі, сцэнарыста і рэжысёра Роба Зомбі. Ужо прэзентавалі ў абласных гарадах, але да Мінска ён так і не дайшоў. Раіць сачыць за афішай.

Іншыя фільмы не зацікавілі.

Канцэрт

#####

(5diez)

26 красавіка, пятніца

Re: Public

Рэдкі канцэрт у Беларусі, дзе прагучаць песні з апошняга альбома MMXIII і старыя хіты.

Пачатак: 19.00

Квіткі: 170-290 тыс.

 Даведкі: (29)6872703, (29)1103535, (33)6384027

Такіх няма! Вясна бурліць!

Выставы

Адкрыццё мінскага батанічнага сада

27 красавіка, субота

Пачатак: 11:00, 14:00

Квіткі: 20 тыс. дарослы, 10 тыс. льготны. Аранжарэя ― 10 тыс. для ўсіх

Даведкі: (17)2926915

Выстава жывых матылёў

Галерэя МОЦНТ

(Гікала, 4 (за ЦУМам)

Квіткі: 25 тыс.будні, 30 тыс.выхадныя, 20 тыс.групы школьнікаў, дзеці да 5 гадоў – бясплатна

Даведкі: (44)7438592, (17)2909145, (17)3804091, (33)6872475, (33)6808737

Нашы знаёмыя павукі і насякомыя

Дзяржаўны музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

“Цяпер вясна! Хоць куды б выбрацца, а далей ногі самі панясуць, і я лічу, што гэта добра. Таму асабіста я быў бы рады абсалютна любому івэнту, любому мерапрыемству, каб хоць неяк адчуць вясну. Я і так апошнюю частку жыцця, як вампір, выпаўзаю толькі ноччу ці вечарам”.

Парады музыка пачаў з кінатэатраў. Праўда, не здолеў адзначыць ніводнага фільма з прапанаваных. Але Ян вельмі чакае стужку амерыканскага музыкі, сцэнарыста і рэжысёра Роба ЗомбіУладары Салема” (Lords of Salem). Яе прэзентавалі сярод тыдня, але пакуль далёка ад Мінска.

“Здаецца, гэты фільм не будуць паказваць у мінскіх кінатэатрах. Я шмат чытаў пра яго, сачыў за тым, як яго здымалі, таму вельмі хачу яго паглядзець. Цяпер яго нідзе няма і чамусьці ён дабраўся толькі да Брэста і да Гродна. Настойліва раю ўсё ж паглядзець гэты фільм, бо гэта унікальная стужка і, дарэчы, вельмі страшная!”

На пятніцу Ян прапануе ўсім канцэрт гурта 5diez у клубе Re:Public. Віцебскія металісты, якія ўжо даўно з’ехалі ў Расію і не давалі канцэртаў на радзіме, вельмі зацікавілі лідара Yellow Brick Road сваім апошнім альбомам. Цяпер засталося пацвердзіць уражанне на жывым канцэрце.

“Калісьці даўно яны выконвалі нейкую незразумелую мазафаку, а цяпер граюць сапраўдны дарк-метал. Я не аматар любых праяваў металу, але гэта вельмі добры гурт, я лічу. На іх канцэрце літаральна ўсе мусяць прысутнічаць! Хоць бы таму, што яны вязуць з сабой нейкае грандыёзнае шоў, якое трэба паглядзець”.

У тэатры Ян ходзіць пераважна ўзімку, вясной-летам яго туды не цягне. Таму ніякіх пастановак музыка параіць не здолеў і паабяцаў абавязкова выправіцца, калі пахаладае. А пакуль, адпаведна надвор’ю, вакаліст зацікавіўся адкрыццём сталічнага “Батанічнага сада”.

“Там у нядзелю 28 красавіка будзе выстава экзатычных трапічных раслінаў, ад кактусаў да незразумелых дрэваў. Будзе даступная крытая аранжарэя… Сёлета ўваход туды — толькі 20 тысяч, так што, зноў жа, каб прачуць вясну, трэба наведаць!”

Таксама Яна зацікавілі выставы жывых матылькоў ды насякомых, але, ці хопіць на ўсё часу — не ведае. У любым выпадку, фронтмэн Yellow Brick Road раіць усім выдатных выходных і больш шпацыраў на свежым паветры. Вясна прыйшла, і ёй трэба радавацца! А калі вас цягне да адпачынку ў памяшканнях, то мерапрыемстваў на гэты week end ― безліч і кожны здолее знайсці адпаведнае свайму густу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі