Дзе патусіць на выхадных? Раіць Алег Ціханаў

130321_malina_afisha.mp3

На мінулых выхадных цыклон “Хавер” крыху сапсаваў адпачынак беларусаў. Некаторыя мерапрыемствы адмяніліся, на пэўныя канцэрты не даехалі музыкі і амаль паўсюдна не хапала наведвальнікаў. Надыходзячы ўік-энд абяцае быць больш лагодным па надвор’і. Адпаведна, магчымасці для тусовак і адпачынку самыя шырокія.

Дырэктар гурта Zorge, прадзюсар шматлікіх фестываляў (у тым ліку Jazz Koktebel) Алег Ціханаў прызнаецца, што любіць хадзіць на абсалютна розныя імпрэзы, але больш па запрашэннях. На бліжэйшых выхадных Алег не знаходзіць нічога выбітнага, але сёе-тое наведаць хацеў бы.

Раіць схадзіць

Ніколі не пойдзе

Кіно

“Операция Арго"

22 сакавіка, пятніца: 

Пионер:  19:10

23 сакавіка, субота:

Пионер:  19:00, 21:10     

 

24 сакавіка, нядзеля: 

Пионер                 19:00 21:10

"Каннские львы"

22 сакавіка, пятніца:   КЗ "Мінск": 19:00  

23 марта, суббота:

КЗ "Минск": 12:00, 15:00                  

Канцэрт

Сяргей Табачнікаў

22 сакавіка:

Клуб Re:Public (вул.Прытыцкага,62, ст.м. Кунцаўшчына),

Пачатак: 19:00

Кошт квіткоў: 70 000 – 90 000

Даведкі: (29) 1103535

24 сакавіка:

Даша Суворава ў “Мулен Руж”, але канцэрт і так адменены!

"Бульбокс Live":

22 сакавіка:

Клуб “Центр”, гурты ZM99, “Мутнаевока”, “Дай Дарогу!”.

Пачатак: 19:00

Квіткі: 60 тыс., у дзень канцэрту даражэй.

Даведкі: (33) 3412210, (29) 1019595 (клуб), (17) 2942222.

24 сакавіка:

Tribute to "Coldplay"

Doodah King Bar:

Open Space, Male In March, Lostplanet, VS1/2HPS.

Пачатак: 20:00.

Квіткі: 60 тыс.

Даведкі: (25) 6229503, (29) 1031000

Гуканне вясны

23 сакавіка:

Вязынка. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы:

“Паўночная Сухадроўка”, “Княжыч”, “Варган”, “Горынь”, Guda, “Кудмень”, Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.

Квіткі:

Дарослыя - 6000 руб,

Дзеці - 3500 руб,

Студэнты - 4000 руб.

Jane Air

23 сакавіка:

Клуб Re:Public (вул.Прытыцкага,62, ст.м. Кунцаўшчына), прэзентацыя альбома "Иллюзия Полета".

Пачатак: 20:00

Квіткі: папярэдне 150 тыс., у дзень канцэрта 180 тыс., месца за столікам 250 тыс.

Даведкі: (29) 6872703, (33) 6384027

"Гуканне вясны" ў Дудутках

24 сакавіка:

Квіткі: дарослыя - 60 тыс., школьнікі – 30 тыс, дашкольнікам уваход вольны!

Пачатак: 12-00

Даведка: (17)1330747; (29) 6025250; (29)6035250.

Тэатр

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек: “Дзяды”

22 сакавіка:

Прэм’ера пастаноўкі па твору Адама Міцкевіча.

Пачатак: 19:00

Даведкі: (17) 3270532, (17) 3271365

На кожны дзень і проста так:

"Дом Фишера"

(пр.Незалежнасці, 84/a)

24 сакавіка:

Speed-meeting (хуткае знаёмства)

Пачатак: 18:00

Квіток: 18 тыс. гадзіна (кава, гарбата – бясплатна)

“Хачу ў пятніцу пайсці на фестываль “Бульбокс”, бо там граюць “Дай Дарогу!”, якія на “Даём рады!” мне спадабаліся. Я б яшчэ раз іх паслухаў і паразмаўляў з імі, можа ў нас што-небудзь атрымалася б. А яшчэ ў той жа час у Re:Public будзе Сяргей Табачнікаў. Для мяне абсалютна незразумелая асоба, але ён быў на маім канцэрце ў “Чердачке”, і народ мэтанакіравана ішоў паглядзець на віртуознасць яго ігры. Можна пайсці туды, а можна сюды, але я б пайшоў на “Бульбокс” у “Центр”.

На суботу Алег таксама выбірае два канцэрты: Jane Air у Re:Public ды "Гуканне вясны" ў Вязынцы. Любоў да фальклору пераважае: Ціханаў паедзе на радзіму Янкі Купалы. Там жа сярод іншых Guda спяваць будзе!

“У к/з “Мінск” будуць “Канскія львы”, — пераходзіць да “выхаднога” кіно Алег. — Напэўна, там будзе папса-папсой. Усе ўсё ўжо бачылі, але я б схадзіў. Калі глядзіш гэта ўсё з тысячай людзей, то гэта цікава, можна пасмяяцца, адзін дома ж звычайна не смяешся! Кіно мне параілі “Операция Арго”, сказалі абавязкова трэба паглядзець, бо ён выйграў “Оскар” сёлета. Я, на жаль, не паспеў у гэтым годзе даляцець да “Оскара”, да таго ж мяне не запрашалі (смяецца). Не ведаю, хто перамог, але ўсім трэба ісці на “Арго”.

Рэпертуару беларускіх тэатраў Алег не ведае і ў прынцыпе не вельмі цікавіцца гэтым відам мастацтва. Але як цікавы варыянт адзначыў пастаноўку “Дзяды” паводле Адама Міцкевіча ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек.

Калі няма жадання хадзіць па людных месцах, дык Алег Ціханаў прапануе першае ў Беларусі антыкафэ "Дом Фишера", прычым у любы дзень.

“Мне вельмі падабаецца гэтае месца. Там праходзяць невялічкія мерапрыемствы, і ўсе яны добрыя. І каштуе там усяго 18 тысяч гадзіна, і за гэтыя грошы: безліч кавы, гарбаты, розных гульняў… Гэта месца, куды прыемна хадзіць проста так!”.

Дарэчы, у нядзелю ў "Доме Фишера" Speed-meeting, так што самотным слухачам Еўрарадыё і сапраўды варта было б туды зазірнуць замест таго, каб разглядаць завею з падваконня.

Нават дзіўна, але пошук нецікавых мерапрыемстваў у Алега зацягваецца. У выніку ўвесь негатыў прымае на сябе канцэрт Дашы Суворавай у “Мулен Руж”. Спявачка прадзюсару абсалютна невядомая! Пакуль цягнуцца разважанні пра прычыны з’яўлення Дашы Суворавай у шоў-бізе, мы заўважаем адзнаку, што мерапрыемства адмененае. “Народ сам вырашыў лёс канцэрта!”, — з усмешкай адзначае Алег і пераключаецца на трыб’ют гурта Coldplay ў Doodah King Bar.

“Чаму людзі не жадаюць выконваць сваю музыку, — абураецца прадзюсар. — Мне падаецца, што ўсе такія неафіцыйныя трыб’юты — гэта проста кан'юнктура на чужым імені. Напэўна, прыкольна схадзіць, піва папіць…”

Узгадвае Алег і пра “Дудуткі” з іх “Гуканнем вясны”. На мінулым тыдні паехаць туды з сям’ёй раіў Аляксандр Кулінковіч, але мерапрыемства перанеслі праз кепскае надвор’е. А меркаванні двух экспертаў — гэта ўжо нагода звярнуць увагу!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі