Дзе патусіць на выхадных? Раіць Каця Пытлева

130328_malina_afisha_0.mp3

Вясна не за гарамі, абяцаюць сіноптыкі. Але на сталічных афішах пакуль гэта не адлюстроўваецца: вартых канцэртаў у двухмільённым Мінску праходзіць да смешнага мала. Ну што зробіш: гуляць па горадзе пакуль халаднавата, а сядзець усе выхадныя дома — не наш варыянт. Таму ўсё ж давядзецца нешта выбраць.

Тэле- і радыёвядучая, шоў-вумэн, музыка і літаратар Каця Пытлева ведае пра ўсе культурныя падзеі горада нават крыху больш, чым трэба для аб’ектыўных парадаў. Таму адразу выпальвае цэлы спіс канцэртаў, на якія схадзіла б з задавальненнем, але фізічна не паспее.

Раіць схадзіць

Ніколі не пойдзе

Кіно

Спящий

29, 30, 31 сакавіка

Рэтраспектыва Вудзі Алена

Кінатэатр Ракета

Пачатак: 21.00

“Гостья”

29, 30, 31  сакавіка

Аврора: 13:40, 18:40

Беларусь: 13:30, 18:40, 21:20   Берестье: 16:30, 21:15

Дом Кино: 17:20, 21:20

Мир: 13:20, 18:30

Октябрь: 14:40, 21:40

“G.I. Joe: Бросок кобры 2”

29 сакавіка, пятніца

Аврора: 13:30, 19:00, 21:20

Беларусь: 15:10, 19:30, 21:40

Берестье: 14:20, 19:00

Дворец Республики: 21:30

Киев: 17:00, 21:20

Мир: 16:40, 21:30

Октябрь: 12:20, 19:20     

Пионер: 19:00, 21:00

Салют: 19:30, 21:30

Центральный: 21:00 (субота, нядзеля 17:20, 19:20)

“Тревожный вызов”

29 сакавіка, пятніца:

Беларусь: 16:50, 19:20, 21:30

Москва: 15:10, 19:20, 21:30  

30, 31 сакавіка:

Беларусь: 14:40, 16:50, 19:20, 21:30

Москва: 15:10, 19:20, 21:30

Канцэрт

Яўген Маргуліс

29 сакавіка:

Клуб Millennium

Пачатак: 23:00

Квіткі: 100-400 тыс.

Даведкі: (17) 2094219,

(29) 1770077, (29) 5770077

30 сакавіка, субота:

Лолита

Кз “Мінск”

Пачатак: 19:00

Квіткі: 260 000 – 1 210 000

Даведкі: (17) 3286638, (17) 3286638

Nazareth

29 сакавіка:

Палац Рэспублікі

Квіткі: 180-600 тыс.

Даведкі: (17)2299218, (17) 2299039.

Pomidor/OFF

29 сакавіка:

Рок-бар Крылья

(вул. Даўгабродская, 24)

Пачатак: 19:00

Квіткі: 60 тыс.

Даведкі: (29) 1329863

AS/DS

30 сакавіка:

Трыб’ют AC/DC

Клуб "Центр"

Пачатак: 18:00

Квіткі: 80-150 тыс.

Даведкі: (29,33,25)6384444

Hair Peace Salon, Clover Club

31 сакавіка:

TNT Rock Club

Пачатак: 20:00

Квіткі: 50 тыс.

Даведкі: (29) 6555555

Тэатр

“Х-Традиция”

29 сакавіка, пятніца

Тэатр “ИнЖест”

ДК Чыгуначнікаў

Пачатак: 20:00

Квіткі: 220 тыс.

Даведкі: (17) 2248995,

(44) 7999877, (29) 7663023

Куфар_Пластилин

29 сакавіка, пятніца:

Арт-пляцоўка “Ме100”

(Пр.Независимости, 58, к.6 (дальний подъезд, эт.2)

Тэатр SkyLine:

"Город ангелов"

Тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дыяны Юрчанка:

"Перевод"

“Междисциплинарная ко-продукция”

"Цветное путешествие"

Пачатак: 19:00

Квіткі: 50 тыс. на ўвесь вечар.

Выстава

A posteriori: от объекта к плакату, или Фото без шопа

Галерэя БСД

Комбэк в 80-е!

Дом-музей I съезда РСДРП

Працуе: 11:00 – 19:00

Квіткі: 10 тыс.

Время Ч

Творчая майстэрня "Цэнтр сучасных мастацтваў"

Адкрыццё 29 сакавіка ў 18.00

Для аматараў танцаў

Dance Evolution

29 сакавіка, пятніца

Палац Рэспублікі

Выступаюць зоркі сусветных тэлевізійный шоў.

Пачатак: 19:00

Квіткі: 200- 950 тыс.

Даведкі: (29) 3267922, (17) 3149051

Extreme Games Belarus

29, 30, 31 сакавіка

Пачатак: 9:00

Даведкі: (44) 5909939, (29) 3267922

Для Каці ўік-энд пачнецца канцэртам экс-удзельніка “Машины времениЯўгена Маргуліса. Хацелася б дыджэйцы паспець і на Nazareth у Палацы Рэспублікі, а таксама зачапіць Pomidor/OFF у рок-бары “Крылья”. Працягваючы тэму класікаў року, журналістка прапануе ў суботу схадзіць на трыб’ют гурту AC/DC ў клуб “Центр”. Маўляў, на канцэрт аўстралійцаў патрапіць невядома калі атрымаецца, а ўкраінцы AS/DS вельмі ўдала перадаюць іх музыку. А ў нядзелю Каця раіць адпачыць пад абсалютна розныя, але эмацыйна падобныя гурты Hair Peace Salon і Clover Club у TNT Rock Club.

“З задавальненнем схадзіла б у галерэю Беларускага саюзу дызайнераў на “A posteriori: от объекта к плакату, или Фото без шопа”, — планаванне культурнай праграмы на выхадныя пераходзіць да выставаў. — Шмат паглядзела ды пачытала, каб разабрацца, што такое пастановачны плакат, і мяне гэта вельмі зацікавіла. Абавязкова наведала б выставу Віталя Чарнабрысава. Гэтага мастака можа і не вельмі ведаюць у нас, але ён вядомы за мяжой. Ён датычны да піцерскіх "Міцькоў", але жыве ў Мінску, і ў яго вельмі цікавая творчасць. Ну, і абавязкова паглядзела б на атмасферу кватэрніка 1980-х, якую стварылі ў Доме-музеі РСДРП. Цікава, чым менавіта вырашылі прадставіць той час ды тыя пачуцці”.

Кінапрэм’еры гэтага тыдню Кацю Пытлеву не чапляюць. Хутчэй наадварот, на фільмы кшталту “Гостья”, “Тревожный вызов” ды “G.I. Joe: Бросок кобры 2” яна хадзіць не раіць нікому. А калі будзе адпаведны настрой, то можна паглядзець адзін з фільмаў Вудзі Алена, акурат ужо тыдзень ладзіцца яго рэтраспектыва ў кінатэатры “Ракета”. Тым больш там будуць паказваць культавы фільм “Спящий”.

“З тэатраў я вельмі спадзяюся, што патраплю на “Х-Традиция” тэатра “ИнЖест”. Вельмі люблю гэтую трупу, тое, што яны робяць, перакананая, што гэта будзе пастаноўка, што ўражвае. Ну, і, натуральна, фестываль “Куфар_Пластилин”. Там шмат пастановак, спектакляў, ідзе ён некалькі дзён, таму на гэты “тыдзень пластычных мастацтваў” я б таксама зазірнула”.

Дарэчы, “Куфар_Пластилин”, на думку Каці Пытлевай, выдатнае мерапрыемства для аматараў танцаў. Тым больш што гэты тыдзень увогуле багаты імпрэзамі для танцораў.

“Па-першае, гэта Dance Evolution і Extreme Games Belarus — літаральна абавязковыя мерапрыемствы для аматараў сучаснага танца. Я заўсёды захаплялася тымі, хто ўмее танчыць, бо я сама не ўмею. Калі вы хоць крыху зацікаўленыя гэтай тэмай і нават калі толькі падумваеце заняцца танцамі, там будзе вельмі шмат чаго і гэтыя мерапрыемствы дакладна для вас”.

На завяршэнне Каця Пытлева здзіўляецца людзям, што ходзяць на Валерыя Лявонцьева, Лаліту, Ані Лорак і іншых падобных выканаўцаў. А ў дадатак не ўяўляе, што можна рабіць на “Тыдні моды”. Маўляў, “не маё гэта, ды і сумна неяк глядзець на людзей, што туды-сюды ходзяць і паказваюць вопратку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі