Дзе патусіць на выхадных. Раіць Ян Бусел
Прадзюсар, арганізатар канцэртаў ды фестываляў і колішні арт-дырэктар клуба “Графіці” прапануе цікавы расклад на бліжэйшы week-end.
Сталічныя афішы па-ранейшаму “стракацяць” беднатой і аднабаковасцю мерапрыемстваў. Ужо зусім хутка пачынаецца сезон лецішчаў, адпачынкаў ды фестываляў, а мінскія арганізатары нібыта і не збіраюцца рыхтаваць насельніцтва да лета.
Прадзюсар, арганізатар канцэртаў і арт-дырэктар “колішняга” клуба “Графіці” Ян Бусел штодзень з 9-й раніцы вырашае арганізацыйныя пытанні першага оўпэн-эйра ў сёлетнім беларускім сезоне, але не забываецца і на адпачынак увечары. У студыю “Еўрарадыё” Ян прыходзіць з ног да галавы захутаны ў афішы The Beatles Shabli і выпальвае пра тыя нешматлікія імпрэзы, куды б з цікавасцю схадзіў:
Раіць схадзіць |
Ніколі не пойдзе |
||
Кіно |
"Cinemascope" Кінатэатр “Ракета” |
5, 6 красавіка: “Ханна и ее сестры”/ Hanna and Her Sisters (ЗША, 1986) Рэжысёр: Вудзі Ален Пачатак: 21.00 5 красавіка, пятнца: “Полина на пляже”/ Pauline À La Plage (Францыя, 1983) Рэжысёр: Эрык Рамер Пачатак: 19:00 6 красавіка, субота: “С течением времени”/ Im Lauf der Zeit (Германія, 1976) Рэжысёр: Вім Вендэрс Пачатак: 18:00 7 красавіка, нядзеля: “Похитители велосипедов”/ Ladri di biciclette (Італія, 1948) Рэжысёр: Віторыа дэ Сіка Пачатак: 17:00 “Женщина в песках”/ Suna No Onna (Японія, 1964) Рэжысёр: Хіросі Тэсігахара Пачатак: 21:00 |
Не раіць хадзіць на ўсе апошнія прэм’еры! |
Парк Юрского периода |
5 красавіка, пятніца: Беларусь: 18:40 Берестье: 16:15 Киев: 17:00 Салют: 17:00 Центральный: 14:30, 19:00
6-7 красавіка: Беларусь: 10:50, 18:40 Берестье: 16:15 Дворец Республики: 12:30 (у нядзелю 7 красавіка замест 12:30 ў 10:00), 15:30, 21:30 Киев: 10:30, 17:00 Салют: 10:30, 15:00 Центральный: 14:30, 19:00 |
||
Канцэрт |
Foreign Beggars (UK) |
5 красавіка, пятніца: Клуб Rе:Public Пачатак: 19:00 Квіткі: 200 – 350 тыс. Даведкі: (44) 5339393 |
Караоке-клубе "МаскVа" Кастынг Miss Faces! Пачатак: 16:00 Замест квітка:) Узрост ад 18 гадоў, мадэльная знешнасць, туфлі на абцасах і купальнік! |
Re1ikt |
5 красавіка, пятніца: Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Пачатак: 19:00 Квіткі:12 тыс. |
||
Мамкины бусы |
5 красавіка, пятніца: me100 (адразу за ЦУМам, Незалежнасці, 58, корпус 6) Адкрыццё крамы KaliLaska Пачатак: 19:00 Квіткі: непатрэбныя рэчы (ад вопраткі да самалёта) |
||
Маланка Оркестр |
5 красавіка, пятніца: Клуб Newday (вул. Няміга, 36) Пачатак: 20:00 Квіткі: 40 тыс. Даведкі: (44) 7774242 |
||
Трыб’ют Pink Floyd. Гурты Lexpiri, Whiskey Way і Hok-key. |
6 красавіка, субота Моладзевы тэатр эстрады Канцэрт да 40 годдзя альбому The Dark Side Of The Moon. Пачатак: 19:00 Квіткі: 70-80 тыс. Даведкі: (17)2228296, (29)5633060 |
||
Тэатр |
Паўлінка |
5 красавіка, пятніца: Тэатр імя Янкі Купалы Пачатак: 19:00 Даведкі: (17)3271717, (17)3278454 |
Белдзяржцырк Праграма “В гостях у фестиваля в Монте-Карло” Пачатак: 5 красавіка: 19:00 6 красавіка: 15:00, 19:00 7 красавіка: 11:00, 15:00, 19:00 Квіткі: 30 – 150 тыс. Даведкі: (17)3277842, (29)3121313 |
Выстава |
Владимир Высоцкий. Спасибо! |
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3 паверх, колцавы калідор) Пачатак: 10:00 Уваход вольны Даведкі: (17)2932886 |
“Вечарынка гурта з Брытаніі Foreign Beggars, бо ў Мінску не так шмат вечарын прысвечаных Dubstep і Drum'n'Bass, таму было б цікава паглядзець, тым больш, у выкананні замежнікаў. Таксама схадзіў бы ў музей Якуба Коласа, там будзе выступаць гурт Re1ikt. Я быў на канцэртах хлопцаў у музеях Заслаўя і Рэчыцы, атрымліваецца вельмі камерны акустычны выступ сярод экспанатаў… Будзе цікава для тых, хто прызвычаіўся бачыць гурт на вялікай сцэне і ў электрычнасці. Падобная ж сітуацыя з "Маланка Оркестра" у клубе Newday! Вельмі цікава будзе ў “Тэатры эстрады”! Я ўжо даўно заўважыў, што там рэгулярна ладзяць трыб’юты старых-добрых хард-рокераў. Зараз будзе трыб’ют Pink Floyd, прычым, абяцаюць, што дзве гадзіны будзе гучаць толькі іх музыка. Яшчэ больш цікава, бо выконваць яе будуць мне абсалютна невядомыя гурты… Ну, і варта дадаць, што ў “Тэатры эстрады” вельмі якасны гук і святло, таму, калі добра з імі папрацуюць, то будзе ўвогуле крута!”
Таксама Ян збіраецца завітаць на адкрыццё першага беларускага Сharity shop KaliLaska. Маўляў, “акурат назапасілася рэчаў, якімі не карыстаюся, але шкада выкідаць, ды і выступаць будуць “Мамкины бусы”. На нядзелю арганізатар і тусоўшчык так і не здолеў знайсці цікавых канцэртаў, таму пераключыўся на тэатральную афішу. Але і тут яго напаткала расчараванне…
“Ну вось, нядаўна адкрыўся Тэатр імя Янкі Купалы, а ў пятніцу там будуць паказваць “Паўлінку”. Чаму б і не схадзіць на даўно і добра знаёмы спектакль на новай сцэне, амаль у новым тэатры!”
Сярод кінатэатраў Ян выбірае “Ракету” і праект Cinemascope, дзе паказваюць класіку кіно і арт-хаўс з субцітрамі. Тым больш, туды ходзіць публіка сапраўды зацікаўленая ў сеансе, без чыпсаў, піва і ў цвярозым стане. Зноў жа, па старой памяці Бусла зацікавіў “Парк Юрскага перыяду” перапрацаваны ў 3D. Але на іншыя фільмы ў сталічныя кінатэатры хадзіць нават не раіў бы.
“Я, напрыклад, не хаджу ў цырк і не пайду туды, якую б праграму не прапаноўвалі, ― працягвае пералічваць непажаданыя мерапрыемствы Ян Бусел. ― Мае ўласныя забабоны, не люблю калі жывёл прымушаюць паказваць розныя трукі. Люблю, праўда, блазнаў, але іх у нашым жыцці і без цырку хапае!) І працягваючы тэму цырка: у караоке-клубе "МаскVа" будзе чарговы кастынг Miss Faces! З сабой трэба прынесці фотакартку, абцасы і купальнік! Я бы не пайшоў, бо, па-першае, ў мяне няма ні абцасаў ні купальніка, а па-другое, лепш пачытаць кнігу ці паглядзець які цікавы фільм”.
Ну, і на заканчэнне Ян параіў усім, хто настальгуе па канцы 1970-х пачатку 1980-х, а ў першую чаргу ― аматарам творчасці Уладзіміра Высоцкага, наведаць выставу ў Нацыянальнай бібліятэцы. Там ад студзеня праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава "Уладзімір Высоцкі. Дзякуй!", прысвечаная 75-годдзю знакамітага савецкага паэта, барда і артыста.