Дзень з кандыдатам. Мікалай Статкевіч.
За ўвесь дзень Мікалай Статкевіч выпіў толькі кубак кавы ды гарбаты і расказаў пра тое, калі яму хочацца гарэлкі…
А ў бардачку машыны кандыдата мы знайшлі дыскі Лепса ды Някляева... Раніцай 10 снежня Еўрарадыё сустрэлася з Мікалаем Статкевічам, каб пабачыць на ўласныя вочы, як праходзіць дзень кандыдата ў прэзідэнты.
Сустрэліся мы аб адзінаццатай раніцы. Насамрэч, раніца Мікалая Статкевіча пачалася нашмат раней.
Статкевіч: “Я ўчора дастаткова позна працаваў, лёг спаць у дзве гадзіны, таму ўстаў толькі ў 8-м... Але прачынаюся я заўсёды аднолькава – пад рукой пульт тэлевізара, уключаю Еўраньюз, перыядычна пераключаю розныя каналы, слухаю навіны. Ну і паралельна я заўсёды раблю зарадку – звычайныя практыкаванні на ўсе групы мышцаў. Паралельна, паміж гэтымі практыкаваннямі я прыводжу сябе ў парадак – галюся, чышчу зубы і г.д”.
Еўрарадыё: Кава ці гарбата?
Статкевіч: “Кава. Абавязкова кава. Яйкі і што-небудзь яшчэ – капуста ці морква або які-небудзь салат. І абавязкова кава – я каву заварваю па-студэнцку, у кубку, і дадаю трошку карыцы”.
І ўвесь гэты час, паралельна – званкі… Так, што нават часам пагаліцца бывае складана.
Статкевіч: “… Стаіш з намыленай шчакой, толькі адну размову скончыў – ужо другая. Самае кепскае – гэта калі ты ў ванне, мокры, а табе доўга расказваюць прапановы. Ну, але гэта кампанія, людзі імкнуцца дапамагчы, грэх наракаць, я ім усё роўна ўдзячны. Таму я ніколі не імкнуся паказаць, што званок не да месца”.
У 11.20 спадар Мікалай пайшоў запісвацца для “Белсату”, праграма мусіць выйсці 19 снежня.
На запісе папрысутнічаць мне не дазволілі, таму давялося чакаць кандыдата ў яго машыне. Перад гэтым ён клапатліва ўключыў радыё, каб я не засумавала.
Было падобна на тое, што людзі ў банку пазнавалі кандыдата ў прэзідэнты.
Статкевіч: “Пазнаюць. Падыходзяць… Прычым розных узростаў, з рознай адукацыяй. Людзі маладыя, якія на прадпрыемствах працуюць – больш адкрытыя. Падыходзяць і адразу так: “Спасибо вам! Што вы сказали…”Людзі шчырыя, і мне прыемна, што я здолеў крыху абудзіць у людзях пачуццё годнасці і знізіць гэты ўсеагульны страх”.
У 12.30 мы рушылі на сустрэчу з іншымі альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Пакуль мы ехалі, спадару Статкевічу пазваніла яго давераная асоба са Жлобіна.
- Давайце!... Добры дзень, добры дзень!
- (чуваць жаночы голас у тэлефоне)
- Дзякуй! Мне вельмі прыемна ваша падтрымка. Дзякую, што не баіцеся! Удачы вам, шчасця! Усяго самага добрага!
Пасля кароткай размовы Мікалай Статкевіч патлумачыў, што гэта было.
Статкевіч: “Вельмі часта мае давераныя асобы ў рэгіёнах перадаюць мне тэлефон, людзі просяць штосьці сказаць…”.
Пасля, калі мы сядзелі ў кавярні “Маёнтак” і пілі каву, Мікалай Статкевіч прызнаўся, што пашкадаваў, што так гучна сыйшоў.
Статкевіч: “Шчыра кажучы, мне вельмі не прыемны сённяшні скандал, кошкі скрабуць на душы…”
Спадар Статкевіч пачаставаў мяне кавай і кавалачкам торціку. Тое ж самае замовіў і сабе. Дарэчы, гэта было ледзьве не ўсё, што кандыдат у прэзідэнты з’еў за цэлы дзень. Пазней ён выпье кубак гарбаты з кавалкам батону… Гэта ўсё. “Бывае, што часу няма нават на тое, каб пад’есці”, - прызнаецца спадар Мікалай.
Пакуль мы сядзелі ў кавярні, сюды прыходзіў Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька і Зміцер Дашкевіч. Як пасля патлумачыў мне спадар Мікалай – яны дамовіліся пра арганізацыю яшчэ адной сустрэчы альтэрнатыўных кандыдатаў.
Статкевіч: “…добра, дачушка, заўсёды ты скажаш татку штосьці добрае. Я ведаю, прыемна…”
Размова заняла не больш за 10 хвілін… Але ўсё адно спадар Мікалай паспеў нават паразмаўляць з унукам.
Пасля мы заехалі да іншага кандыдата ў прэзідэнты – Дзмітрыя Уса. І разам з яго даверанай асобай рушылі на Барысаў, дзе ў 18.00 мусіла адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі. “Асноўная падзея дня” – так назваў яе Мікалай Статкевіч.
Еўрарадыё: А што вы слухаеце акрамя Ніно Катамадзэ?
Статкевіч: А ведаеце што? Давайце паглядзім… (адкрывае бардачок) Лепс… падарылі. Някляеў… “Песні свабоды”. Акіян Эльзы, J Морс, Вайцюшкевіч, Бетховен...
Сустрэча з выбаршчыкамі адбылася ў мясцовым кінатэатры. Сустрэлі Мікалая Статкевіча апладысментамі. Людзей сабралася не шмат, чалавек 50. Але маленькая зала кінатэатру была поўная. Пераважна гэта былі людзі больш сталага ўзросту.
Статкевіч: “Перад аўдыторыяй выступаць добра – ты атрымоўваеш ад яе энергію, і даеш энергію. І людзі сыходзяць натхнёныя. Цяжка размаўляць праз шкло… Звяртаешся да людзей, даеш энергію і моц, а назад атрымаць не можаш… Потым хочацца з’есці сала з часнаком і выпіць гарэлкі. Хаця я і не п'ю гарэлку ніколі. А вось пасля гэтага такое жаданне ўзнікае”.
Пасля 10-хвіліннай прамовы Мікалай Статкевіч пачаў адказваць на пытанні. Хвалявала барысаўчан тое, ці можна ўсё яшчэ спадзявацца на адзінага кандыдата ад апазіцыі… Таксама людзі прапаноўвалі зняцца разам усім альтэрнатыўным кандыдатам.
Людзі ўставалі не толькі, каб задаць пытанне кандыдату. але і проста, каб пакрытакаваць дзеючага прэзідэнта.
Але былі і тыя, хто не пагаджаўся, таму ў залі разгарэлася дыскусія…
Жанчына: “Яшчэ не ведаючы вынікаў галасавання, вы вельмі настойліва запрашаеце народ на плошчу. Пры гэтым абсалютна не ведаючы пра вынікі галасавання! Вы ж не ведаеце, якімі яны будуць? Магчыма, людзі чэсна прагаласуюць за Лукашэнку?”
Статкевіч: “Вельмі проста прадказаць вынікі выбараў. Як толькі сфарміравалі ўчастковыя камісіі і апазіцыі там аказалася 0,0… усё стала зразумела”.
Жанчына: "Але ж вы ведаеце, што большасць народу Беларусь усё ж такі за дзеючага прэзідэнта!"
(абураны шум у зале)
Статкевіч: “Не ведаем. Самы вялікі сакрэт беларускіх выбараў – гэта іх вынікі. Вынік выбараў не ведае ніхто! Чаму атрымліваюцца такія працэнты? Я вам раскажу – у кожнай вобласці ставяць план – яўка і працэнт за…”
Тут тая самая жанчына сказала, што шмат гадоў была назіральнікам, але ніякіх парушэнняў не бачыла.
Статкевіч: “Мілая жанчына, калі я вас чымсьці пакрыўдзіў – прабачце. Але ў мяне ёсць да вас просьба. Калі ласка… Вы будзеце назіраць на гэтых выбарах?”
- Буду
- Калі ласка, калі камісія падлічыць бюлетэні, папрасіце, каб яны далі вам праверыць, як яны іх падлічылі… Вы сможаце гэта зрабіць? Вы калі-небудзь гэта рабілі?
- Я думаю ў правы назіральніка гэта не ўваходзіць. (гул у зале)
- Разумееце, аказваецца ў правы назіральніка не ўваходзіць права праверыць, як падлічаны бюлетэні! Такі ўнікальны ў нас выбарчы кодэкс, дзе ў назіральнікаў няма права назіраць за падлікам галасоў.
Сустрэча доўжылася ўсяго гадзіну. Людзей на чале з Мікалаем Статкевічам папрасілі вызваліць залю кінатэатра, бо там павінен быў пачацца фільм. Але выбаршчыкі не спяшаліся разыходзіцца, акружылі кандыдата, задавалі пытанні.
Я спытала барысаўчан, як ім спадабалася сустрэча са спадаром Статкевічам.
- Я ганаруся, што ў нас ёсць такія палітыкі як Мікола Статкевіч. Я вельмі задаволены сустрэчай.
- Я быў тут на сустрэчы з Яраславам Раманчуком, дык ён таксама нармальны. Гэта проста трэба параўнаць іх усіх…
- Я для сябе ўжо вызначыўся, даўным-даўно. Проста мне цікава, што тут на сустрэчах ёсць людзі, якія нібыта толькі на свет нарадзіліся і не ведаюць, што насамрэч адбываецца… Гэта мяне больш за ўсё здзіўляе.
- Не запісвайце мяне, бо сапраўды – вылеціш з працы, калі пачнеш так расказваць. Заўтра ўжо працаваць не будзеш… А мне толькі два гады да пенсіі засталося. Так што лепш не трэба.
Прыкладна ў восем вечара мы выехалі дадому. Спадар Статкевіч спадзяваўся адпачыць, але па дарозе яму паведамілі, што затрымалі яго давераную асобу Змітра Дашкевіча. І ён вымушаны быў ехаць у аддзяленне міліцыі… На пытанне, у колькі вы думаеце ў вас атрымаецца легчы спаць, Мікалай Статкевіч адказаў – дзесьці ў 2 гадзіны.
Статкевіч: “Я ўчора дастаткова позна працаваў, лёг спаць у дзве гадзіны, таму ўстаў толькі ў 8-м... Але прачынаюся я заўсёды аднолькава – пад рукой пульт тэлевізара, уключаю Еўраньюз, перыядычна пераключаю розныя каналы, слухаю навіны. Ну і паралельна я заўсёды раблю зарадку – звычайныя практыкаванні на ўсе групы мышцаў. Паралельна, паміж гэтымі практыкаваннямі я прыводжу сябе ў парадак – галюся, чышчу зубы і г.д”.
Еўрарадыё: Кава ці гарбата?
Статкевіч: “Кава. Абавязкова кава. Яйкі і што-небудзь яшчэ – капуста ці морква або які-небудзь салат. І абавязкова кава – я каву заварваю па-студэнцку, у кубку, і дадаю трошку карыцы”.
І ўвесь гэты час, паралельна – званкі… Так, што нават часам пагаліцца бывае складана.
Статкевіч: “… Стаіш з намыленай шчакой, толькі адну размову скончыў – ужо другая. Самае кепскае – гэта калі ты ў ванне, мокры, а табе доўга расказваюць прапановы. Ну, але гэта кампанія, людзі імкнуцца дапамагчы, грэх наракаць, я ім усё роўна ўдзячны. Таму я ніколі не імкнуся паказаць, што званок не да месца”.
У 11.20 спадар Мікалай пайшоў запісвацца для “Белсату”, праграма мусіць выйсці 19 снежня.
На запісе папрысутнічаць мне не дазволілі, таму давялося чакаць кандыдата ў яго машыне. Перад гэтым ён клапатліва ўключыў радыё, каб я не засумавала.
Статкевіч: “Мае дзеці мной ганарацца”
Прыкладна ў 12.00, калі скончыўся запіс, мы паехалі ў банк. Па дарозе кандыдат з гонарам расказваў пра сваю дачку, якая жыве ў Германіі. Яна пералічыла спадару Мікалаю 3200 долараў. Грошы, якія ашчаджала сабе на штосьці, вырашыла перадаць бацьку на прэзідэнцкую кампанію. За імі мы і паехалі…Было падобна на тое, што людзі ў банку пазнавалі кандыдата ў прэзідэнты.
Статкевіч: “Пазнаюць. Падыходзяць… Прычым розных узростаў, з рознай адукацыяй. Людзі маладыя, якія на прадпрыемствах працуюць – больш адкрытыя. Падыходзяць і адразу так: “Спасибо вам! Што вы сказали…”Людзі шчырыя, і мне прыемна, што я здолеў крыху абудзіць у людзях пачуццё годнасці і знізіць гэты ўсеагульны страх”.
У 12.30 мы рушылі на сустрэчу з іншымі альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Пакуль мы ехалі, спадару Статкевічу пазваніла яго давераная асоба са Жлобіна.
- Давайце!... Добры дзень, добры дзень!
- (чуваць жаночы голас у тэлефоне)
- Дзякуй! Мне вельмі прыемна ваша падтрымка. Дзякую, што не баіцеся! Удачы вам, шчасця! Усяго самага добрага!
Пасля кароткай размовы Мікалай Статкевіч патлумачыў, што гэта было.
Статкевіч: “Вельмі часта мае давераныя асобы ў рэгіёнах перадаюць мне тэлефон, людзі просяць штосьці сказаць…”.
Статкевіч: “З-за скандалу кошкі скрабуць на душы…”
У 13.00 мы пад’ехалі да сядзібы БХД, дзе мусіла адбыцца сустрэча кандыдатаў. Там я стала сведкай невялікага скандалу. Пабачыўшы ў пакоі прэсу, спадар Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у перамовах. І сыйшоў, гучна грымнуўшы дзвярыма.Пасля, калі мы сядзелі ў кавярні “Маёнтак” і пілі каву, Мікалай Статкевіч прызнаўся, што пашкадаваў, што так гучна сыйшоў.
Статкевіч: “Шчыра кажучы, мне вельмі не прыемны сённяшні скандал, кошкі скрабуць на душы…”
Спадар Статкевіч пачаставаў мяне кавай і кавалачкам торціку. Тое ж самае замовіў і сабе. Дарэчы, гэта было ледзьве не ўсё, што кандыдат у прэзідэнты з’еў за цэлы дзень. Пазней ён выпье кубак гарбаты з кавалкам батону… Гэта ўсё. “Бывае, што часу няма нават на тое, каб пад’есці”, - прызнаецца спадар Мікалай.
Пакуль мы сядзелі ў кавярні, сюды прыходзіў Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька і Зміцер Дашкевіч. Як пасля патлумачыў мне спадар Мікалай – яны дамовіліся пра арганізацыю яшчэ адной сустрэчы альтэрнатыўных кандыдатаў.
Паміж шматлікіх тэлефонных размоваў па працы Мікалай Статкевіч паспявае паразмаўляць і з сям’ёй
Пакуль мы сядзелі ў кавярні, Статкевічу патэлефанавала дачка. І калі да нас далучыўся начальнік штаба Сяргеей Марцалеў, яму давялося пачакаць, пакуль кандыдат у прэзідэнты размаўляў са сваёй сям’ёй.Статкевіч: “…добра, дачушка, заўсёды ты скажаш татку штосьці добрае. Я ведаю, прыемна…”
Размова заняла не больш за 10 хвілін… Але ўсё адно спадар Мікалай паспеў нават паразмаўляць з унукам.
Пасля мы заехалі да іншага кандыдата ў прэзідэнты – Дзмітрыя Уса. І разам з яго даверанай асобай рушылі на Барысаў, дзе ў 18.00 мусіла адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі. “Асноўная падзея дня” – так назваў яе Мікалай Статкевіч.
У машыне Статкевіч слухае розную музыку – ад Лепса да Бетховена
На сустрэчу з выбаршчыкамі ў Барысаў мы з Мікалаем Статкевічам ехалі пад спевы Ніно Катамадзэ, за вокнамі ліў дождж. Мне, нязвыклай да графіку кандыдата ў прэзідэнты падалося, што дзень цягнецца ўжо вельмі даўно. Я стамілася, таму ў дарозе мы ў асноўным маўчалі.Еўрарадыё: А што вы слухаеце акрамя Ніно Катамадзэ?
Статкевіч: А ведаеце што? Давайце паглядзім… (адкрывае бардачок) Лепс… падарылі. Някляеў… “Песні свабоды”. Акіян Эльзы, J Морс, Вайцюшкевіч, Бетховен...
Сустрэча з выбаршчыкамі
У 18.00 мы былі ў Барысаве.Сустрэча з выбаршчыкамі адбылася ў мясцовым кінатэатры. Сустрэлі Мікалая Статкевіча апладысментамі. Людзей сабралася не шмат, чалавек 50. Але маленькая зала кінатэатру была поўная. Пераважна гэта былі людзі больш сталага ўзросту.