Дзмітрыю Мядзведзеву раскажуць пра спіс невыязных беларусаў
Расійскае кіраўніцтва мусць ведаць пра чарговы факт парушэння правоў чалавека ў суседняй краіне.
Сябра Савета па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Валянцін Гефтэр назваў беларускі "спіс невыязных" парушэннем правоў чалавека і прававым нігілізмам з боку дзяржавы. Ён паабяцаў падрыхтаваць і перадаць прэзідэнту Расіі інфармацыю на гэты конт.
Валянцін Гефтэр: “Ёсць падставы непакоіцца з нагоды чарговага абмежавання правоў сваіх людзей з боку беларускай дзяржавы. І пра гэта неабходна праінфармаваць і расійскую дзяржаву, і расійскія ўлады, і расійскае грамадства. І я думаю, што мы гэта будзем рабіць па вяртанні дахаты”.
Расійскі праваабронца назваў сфальсіфікаванымі прычыны, па якіх апазіцыйных палітыкаў, незалежных журналістаў і праваабаронцаў уносяць у спіс невыязных. Асаблівую занепакоенасць ён выказаў з нагоды таго, што людзей, якія едуць з Беларусі ў Расію, сталі затрымліваць з надуманых прычынаў. Пры гэтым закрытай мяжы ў Беларусі і Расіі няма. І на гэта Гефтэр абяцае звярнуць асаблівую ўвагу расійскага кіраўніцтва.
Фота — svobodanews.ru